Шануйце дабрыню
10. Январь, 2024 в 14:32,
Нет комментариев
11.12.2023 ў 5 “А” класе
прайшоў урок па тэме “Гуманістычны пафас казкі У. Караткевіча “Нямоглы бацька”,
які садзейнічал фарміраванню
духоўна-маральных якасцей вучняў;
асэнсаванню паняццяў “дабро”,
“міласэрнасць”; выхаванню паважлівых адносін да бацькоў і людзей сталага
ўзросту. Пяцікласнікі разважалі над цытатамі з твора
“Шануйце дабрыню, хай і слабую”, “Насіце на руках бацькоў…”, складалі невялікія выказванні пра адносіны да
старэйшых у сваёй сям’і. Для больш глыбокага разумення вучнямі значэння слоў “дабро”,
“міласэрнасць” былі выкарыстаны такія прыёмы, як “Асацыяцыі”, “Сінквейн”.
Напрыканцы ўрока пяцікласнікі стараліся даць адказы на пытанні: “Хто ў казцы ўвасабляе дабро, а хто — зло?”, “У чым маральная выснова казкі, яе гуманістычны пафас?”